Усе навіны

Пеп Гвардыёла – пра абвінавачванні ў парушэннях ФФП: «Няма ніякіх сумневаў, што мы выйгравалі на полі»

24 траўня, 21:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся меркаваннем наконт абвінавачанняў «гараджан» у парушэннях фінансавага фэйр-плэю з боку АПЛ.

– Я застануся ў наступным сезоне. Я застануся. АПЛ абвінавачвае нас у 100 фінансавых парушэннях, але не хвалюйцеся, мы будзем тут.

Я б хацеў, каб АПЛ ці суддзі вынеслі рашэнне як мага хутчэй. Магчыма, мы зрабілі нешта неня так. Тады ўсе пра гэта даведаюцца. Калі рашэнне пацвердзіць тое, што думаем мы, якія працавалі тут сумленным чынам на працягу многіх гадоў, то людзі перастануць казаць пра гэта. Мы б хацелі, каб рашэнне вынеслі заўтра.

Спадзяюся, суддзі не так занятыя, так што змогуць выслухаць абодва бакі і вынесці рашэнне. Таму што, нарэшце, я цвёрда ведаю, што мы выйгравалі на полі і заслужылі гэта. У мяне няма ніякіх сумневаў.

– Чаканне раздражняе?

– Мы прымаем гэта. Калі гэта здарыцца, то гэта здарыцца. Так што наперад. Давайце, выдаткуйце на гэта 24 гадзіны, няхай абодва бакі сядуць і пагавораць у прысутнасці юрыстаў. Не трэба чакаць год ці тры. Чаму б не вынесці рашэнне хутка?

Давайце. Трэба зрабіць гэта як мага хутчэй, гэта пойдзе на карысць усім. Але я ведаю, што па ўсім свеце шмат розных спраў і несправядлівасцей. Спадзяюся, мы зможам разабрацца з гэтым як мага хутчэй, – сказаў Гвардыёла.