Усе навіны

Томаш Соўчак: «Можам дабіцца гістарычнага поспеху. Жадаем зрабіць гэта дзеля заўзятараў «Вест Хэма»

7 чэрвеня, 20:00

Паўабаронца «Вест Хэма» Томаш Соўчак пракаментаваў фінал Лігі канферэнцый супраць «Фіярэнціны», які пачнецца ў 22.00.

«Калі год таму я ўсвядоміў, што фінал у Празе і мы гуляем у гэтым турніры, дык сказаў камандзе: «Давайце, хлопцы, вы павінны туды паехаць». І зараз мы ў Празе на «Эдэн Арэне», дзе я магу аб’яднаць дзве любімыя каманды.

«Фіярэнціна» цікавілася мной за паўгода да пераходу ў «Вест Хэм». Гэта быў гонар, але я гуляў за пражскую «Славію», мы толькі што выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, і таму я хацеў застацца. Праз паўгода я прыняў прапанову «Вест Хэма».

Мы можам дабіцца гістарычнага поспеху. Хочам зрабіць гэта дзеля ўсіх заўзятараў «Вест Хэма», – сказаў Соўчак.