Усе навіны

«Вэст Хэм» упершыню з 1980 года заваяваў трафей

8 чэрвеня, 08:44

У фінале турніру каманда Дэвіда Моеса перамагла «Фіярэнціну» – 2:1.

Гэта першы трафей лонданцаў з сезона 1979/80, калі каманда выйграла Кубак Англіі. Таксама ў 1999-м клуб стаў адным з 3 пераможцаў Кубка Інтэртота.

Для Моеса гэта першы трафей за 10 гадоў, у 2013-м ён заваяваў з «Манчэстэр Юнайтэд» Суперкубак Англіі.