Усе навіны

Дэвід Моес: «Гэта мой найлепшы дзень у трэнерскай кар'еры»

8 чэрвеня, 13:09

Галоўны трэнер «Вэст Хэма» Дэвід Моес пракаментаваў перамогу над «Фіярэнцінай» (2:1) у фінале Лігі канферэнцый.

«Павінен сказаць, гэта мой найлепшы дзень у трэнерскай кар'еры. Ёсць моманты, калі святкуеш, маючы сям'ю побач, а перамогу атрымліваеш у апошнія некалькі хвілін гульні, як нам ужо ўдавалася з АЗ – такія імгненні не часта ёсць у жыцці. Гэты вечар быў цудоўным, гэта цудоўнае пачуццё.

Калі б хто тры гады таму, калі я ўзначаліў каманду, сказаў мне, што мы пазбегнем вылету і трапім у еўракубкі – назваў бы яго вар'ятам. Але за два гады мы пабывалі ў паўфінале і фінале. Ваў.

І так, мы ведаем, што гэты год не быў выдатным з пункту гледжання нашых выступаў у АПЛ, але Ліга канферэнцый была цудоўнай для нас. Гульцы былі выдатнымі, тое, што яны зрабілі.

Мой бацька да гэтага часу моцны, усё яшчэ хоча наведваць матчы. Гэта цудоўна, гэта быў выдатны момант, калі сям'я прысутнічае на гульні. Такія моманты ў кар'еры трэнера здараюцца не надта часта. Вам трэба вельмі шмат працаваць для гэтага. Сям'я, пачынаючы з самых маладых яе прадстаўнікоў, заўсёды жадае падтрымаць вас. Часам у футболе не хапае добрых момантаў, але сёння для нас выдатны момант», – сказаў Моес для BT Sport.