Усе навіны

Скалары ўзначаліў «Атлетыка Мінейра»

18 чэрвеня, 14:10

«Атлетыка Мінейра» абвясціў пра прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера каманды Луіса Феліпе Скалары.

Паведамляецца, што кантракт з 74-гадовым спецыялістам разлічаны да канца 2024 года.

На працягу трэнерскай кар'еры Скалары ўзначальваў зборныя Бразіліі і Партугаліі, «Чэлсі» і шэраг бразільскіх і азіяцкіх каманд.

У лістападзе мінулага года Скалары абвясціў пра завяршэнне кар'еры трэнера.

Пасля 10 тураў «Атлетыка Мінейра» ідзе 4-м у бразільскай Серыі А.