Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Чакаем вяртання Жукоўскага і Пасевіча. Малайцы, што засталіся, хаця ў іх былі іншыя прапановы»

18 чэрвеня, 22:25

Галоўны трэнер «Нёман» Ігар Кавалевіч распавёў, што каманда чакае рашэння камісіі па гульцах, якія патрапілі ў «чорны спіс» «мінспорта».

– Вельмі чакаем вяртання Жукоўскага і Пасевіча. Не ведаю, з якіх прычын гэтая сітуацыя так доўга цягнецца. Хлопцы малайцы, што засталіся ў камандзе, хаця ў іх былі іншыя прапановы. Мы граем для гледачоў і для іх, – сказаў Кавалевіч у эфіры праграмы «Итоги недели».