Усе навіны

Гурыновіч пра чорны спіс» «мінспорту»: «Не магу ні на што ўплываць. Я звычайная шрубка ў сістэме»

24 чэрвеня, 21:07

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч падзяліўся меркаваннем пра футбалістаў каманды, якія трапілі ў «чорны спіс» «мінспорту». Там, нагадаем, знаходзяцца Ілля Бранавец, Яўген Вялько, Юрый Астравух.

– Я не магу на гэта ніяк уплываць. Я як трэнер, канешне, хацеў бы, каб яны гулялі. Бо гэтыя футбалісты для нас асноватворныя. І яны могуць даваць розніцу на футбольным полі.

Ёсць розніца, ёсць перавага, ёсць галявы момант – і гэта, хутчэй за ўсё, будзе бліжэй да станоўчага выніку. Так што, канешне, мы хочам іх бачыць.

А я, зноў-такі, не магу ні на што ўплываць. Я звычайная шрубка ў сістэме, – сказаў Гурыновіч.