Усе навіны

«Астан Віла» пачала перамовы з «Віллярэалам» па Пау Торэсу

25 чэрвеня, 15:30

«Астан Віла» вельмі зацікаўлена ў трансферы цэнтральнага абаронцы «Віллярэала» Пау Торэса, паведамляе Нікола Скіра.

Па ягонай інфармацыі, клубы ўжо пачалі перамовы. Гулец падабаецца новаму прэзідэнту па футбольных аперацыях «Астан Вілы» Рамону Мончы, а таксама галоўнаму трэнеру Унаі Эмеры – пад чыім кіраўніцтвам ён гуляў у «Віллярэале» з 2020 па 2022 год.

Дзеючы кантракт Пау Торэса з «Віллярэалам» разлічаны да канца наступнага сезона. У траўні гулец паведаміў, што гатовы пакінуць клуб. «Жоўтая субмарына» хоча атрымаць за цэнтрбека 50 мільёнаў еўра. Нядаўна з атачэннем іспанца таксама кантактавалі прадстаўнікі «Баварыі».