Усе навіны

Павел Яўсеенка: «Зборная Беларусі паціху прагрэсіруе. Футбалісты дадаюць у майстэрстве, матывацыя – залімітавая»

28 чэрвеня, 15:00

Трэнер зборнай Беларусі Павел Яўсеенка расказаў, што дапамагло зборнай Беларусі перамагчы ў матчы са зборнай Косава на Еўра U-21 (2:0).

– На мой погляд, я ўжо казаў, тое, што каманда паціху прагрэсуе. Нашы футбалісты дадаюць у майстэрстве ў агульную каманду ў першую чаргу, таму што гуртуюцца адзіныя ідэі, плюс матывацыя залімітавая. Вельмі шмат параз, якія, зноў жа, я ўжываю такую прымаўку, слабых робіць слабейшымі, моцных – мацнейшымі. Я лічу, што мы паціху становімся мацнейшымі ў ментальным плане, усё ж такі даказваем, нягледзячы ні на што.

Прыязджаючы на нацыянальную зборную, хлопцы ўсё звышматываваныя. Адназначна, маё меркаванне, тое, што гэта так. Ну і тое, што выкладваюцца на ўсе свае сто адсоткаў, я ў гэтым упэўнены. Прынамсі, тое, што я бачу, вось проста знаходзячыся там, – сказаў Яўсеенка.