Усе навіны

Андрэй Шаўчэнка: «Ніводны беларускі ці расійскі спартсмен не павінен удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах»

2 ліпеня, 17:25

Былы форвард «Чэлсі» і «Мілана» Андрэй Шаўчэнка выказаўся наконт міжнароднага бана ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

«Мая пазіцыя вельмі дакладная. Ніводзін расійскі ці беларускі спартсмен не павінен удзельнічаць у [міжнародных] спаборніцтвах.

Я ведаю, колькі ўкраінскіх спартсменаў не змогуць удзельнічаць ні ў адным спаборніцтве. Ведаю, колькі спартыўных збудаванняў разбурана вайной. Колькі магчымых будучых пакаленняў нашых спартсменаў ніколі не змогуць спаборнічаць.

І гэта выклікана вайной, якую Расія і Беларусь пачалі супраць Украіны», – сказаў Шаўчэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія і расійскія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.