Усе навіны

«Чэлсі» пагадзіўся на апошнюю прапанову «Мілана» па Пулішычу

6 ліпеня, 19:22

«Чэлсі» даў дабро на трансфер Крысціяна Пулішыча ў «Мілана».

Адбылося гэта пасля таго, як міланскі клуб зрабіў палепшаную прапанову, але канкрэтных лічбаў крыніца не называе.

Раней паведамлялася, што «расанеры» паднялі прапанову з 14 млн еўра да 22 млн (згодна з англійскімі журналістамі – заўв.) або да 18 млн + 4 млн бонусамі (згодна з італьянскімі – заўв.).

На гульца таксама прэтэндаваў «Ліён», але амерыканец адмовіўся ад гэтага варыянту на карысць «Мілана».

Нагадаем, «Чэлсі» набыў футбаліста за 64 млн еўра ўлетку 2019-га ў дортмундскай «Барусіі».

За гэты час Пулішыч вызначыўся 26 галамі і 21 рэзультатыўнай перадачай у 145 матчах.