Усе навіны

Фігурант «чорнага спісу» «мінспорту» Жукоўскі пакінуў «Нёман»

7 ліпеня, 11:33
1

Паўабаронца Валеры Жукоўскі пакінуў «Нёман».

Жукоўскі выступаў за гродненцаў на працягу шасці гадоў. Хаўбек правёў 163 матчы, у якіх забіў 31 мяч і аддаў 13 выніковых перадач.

Жукоўскі знаходзіцца ў «чорным спісе» «мінспорту». Пасяджэнне камісіі, на якой павінны разгледзець пытанне пра допускк спартсменаў да гульняў чэмпіянату Беларусі, адкладаецца на працягу некалькіх месяцаў.

Жукоўскі стаў трэцім гульцом «Нёмана», які знаходзіцца ў «чорным спісе» і пакінуў клуб. Раней стала вядома пра сыход Раман Пасевіча і Сяргея Курганскага. Са «спісачнікаў» у Гродне застаецца толькі Яўген Лешка.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.