Усе навіны
Photo

«Лейпцыг» за рэкордныя для сябе 38 млн еўра + бонусы купіў Апенду ў «Ланса»

14 ліпеня, 20:23

«Лейпцыг» абвясціў пра трансфер нападаючага «Ланса» Лоі Апенда.

Бельгіец падпісаў кантракт з нямецкім клубам на 5 сезонаў – да чэрвеня 2028 года.

Апенда будзе гуляць за «Лейпцыг» пад 17-м нумарам.

Інсайдар Фабрыцыа Рамана паведамляў, што «Лейпцыг» заплаціў за трансфер Апенда 38 мільёнаў еўра + бонусы, якія з“яўляюцца трансферным рэкордам клуба.

У мінулым сезоне 23-гадовы Апенда аформіў 21 гол і аддаў 4 асістам у 42 матчах.