Усе навіны

Абідаль, які ў лютым удзельнічаў у «Кубку легенд» у Расіі, згуляе ў матчы Game4Ukraine

15 ліпеня, 22:35

Былы абаронца «Барселоны» Эрык Абідаль стаў яшчэ адным удзельнікам дабрачыннага матчу ў падтрымку Украіны, які арганізоўваюць Андрэй Шаўчэнка і Аляксандр Зінчанка.

Нагадаем, у лютым француз згуляў у матчах так званага Кубка легенд, які праводзілі ў Маскве. Акрамя яго, на тым турніры выступілі Фларан Малуда, Эмануэль Адэбаёр, Джэй-Джэй Окоча і іншыя ветэраны футбола.

Акрамя таго, нядаўна жонка Абідаля абвінаваціла Эрыка ў шантажы і пагрозах. Ён абяцаў пакончыць з сабой на вачах у дзяцей.

Дабрачынны матч у падтрымку Украіны адбудзецца 5 ліпеня ў Лондане. Сродкі, атрыманыя з падзеі, абяцаюць ахвяраваць на аднаўленне Міхайла-Кацюбінскага ліцэя на Чарнігаўшчыне, які летась разбурылі расіяне.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.