Усе навіны

«Макслайн» тройчы не рэалізаваў пенальці ў матчы з «Лакаматывам» у Д2

16 ліпеня, 18:57
1

15 ліпеня ў матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі «Макслайн» буйна саступіў «Лакаматыву» (1:4). Падчас сустрэчы гульцы віцебскай каманды не рэалізавалі тры пенальці. Прычым з двума з іх справіўся галкіпер Іван Навічкоў.

На 34-й хвіліне расіянін Ягор Карцоў прабіў міма варот. На 42-й хвіліне Валерый Жукоўскі, а таксама на 59-й Сяргей Балановіч не здолелі перайграць галкіпера.