Усе навіны

«Чэлсі» зробіць «Брайтану» палепшаную прапанову па трансферу Кайседа

17 ліпеня, 16:36

«Чэлсі» не пакідае спробаў падпісаць паўабаронцу «Брайтана» Мойсеса Кайседа.

Лонданскі клуб ужо на гэтым тыдні зробіць палепшаную прапанову ў памеры больш за 70 млн фунтаў за трансфер эквадорца.

Раней паведамлялася, што «Брайтан» у перамовах з «Чэлсі» будзе арыентавацца на суму, якую «Вест Хэм» атрымае за трансфер Райса ў «Арсенал».

Кайседа правёў за «Брайтан» 43 матчы ў сезоне 2022/23, вызначыўшыся 1 голам і 1 асістам.

Статыстыка 21-гадовага паўабаронцы тут.