Усе навіны

Альшэўскі пра сыход капітана «Партызані»: «Наколькі гэта паўплывае на гульню, ведае толькі супернік»

17 ліпеня, 19:56

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі напярэдадні матчу з «Партызані» падзяліўся меркаваннем пра сыход капітана супернікаў Бруна Цялюшы.

Нагадаем, албанскія СМІ паведамлялі, што футбаліст пакінуў клуб з-за канфлікту з галоўным трэнерам каманды Зоранам Зекічам.

– Наколькі гэта паўплывае, ведае толькі супернік. Мы можам толькі гадаць. У мінулым матчы каманда згуляла таксама без свайго капітана. Ён выйшаў літаральна на пяць хвілін. Як ягоны сыход паўплывае, пакажа толькі час.

Наша асноўная задача сфакусавацца толькі на сабе. І ўлічыць гульнявыя моманты суперніка. Гэта самае важнае, што павінна прадвызначыць ход матча, – сказаў Альшэўскі.