Усе навіны

«Партызані» скасаваў кантракт з капітанам каманды Цялюшы пасля нічыёй з БАТЭ

15 ліпеня, 11:13

Паўабаронца і капітан албанскага «Партызані» Бруна Цялюшы пакінуў каманду пасля матчу з БАТЭ (1:1) у першым матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Афіцыйны сайт каманды аб'явіў пра скасаванне кантракта з 32-гадовым футбалістам па пагадненню бакоў.

Паводле інфармацыі gazetaarena.com, у Цялюшы ўзнік канфлікт з галоўным трэнерам каманды Заранам Зекічам з-за таго, што ў матчы з БАТЭ яго выпусцілі на поле толькі на 86-й хвіліне.

Нагадаем, гульня ў адказ паміж барысаўчанамі і албанцамі адбудзецца 18 ліпеня ў 21:00 у Мезекевешдзе.