Усе навіны

Балановіч уплывае ў «Макслайне» на рашэнні па складзе, у яго добрыя стасункі з кіраўніком букмекерскай канторы

18 ліпеня, 17:56

Паўабаронца «Макслайна» (Д2) Сяргей Балановіч уплывае на рашэнні па складзе каманды. Крыніцы Tribuna.com адзначаюць, што трансферную кампанію «Макслайна» шмат у чым вызначае Балановіч.

Футбаліст мае павагу з боку галоўных фундатараў клуба. Фактычна, гулец выконвае ўжо ролю спартовага дырэктара. Балановіч спрыяў таму, што ў «Макслайне» з'явіліся брамнік Сяргей Курганскі і паўабаронца Валеры Жукоўскі. Абодва, нагадаем, з-за траплення ў чорны спіс лукашэнкаўскага міністэрства па спорце прасядзелі першы круг у «Нёмане» без працы.