Усе навіны

Чыкіда падпісаў кантракт са «Славіяй» (football.by)

19 ліпеня, 19:53

Абаронца Павел Чыкіда працягне кар'еру ў мазырскай «Славіі», паведамляе football.by.

Апошнім клубам 28-гадовага гульца быў «Мактаарал» з чэмпіянату Казахстана, за які ён правёў 15 матчаў.

У пачатку сезона Чыкіда знаходзіўся ў размяшчэнні «Белшыны», але з-за траплення ў «чорны спіс» так званага міністра спорту за бабруйчан абаронца так і не згуляў. З пачатку года гулец знаходзіўся без клуба.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.