Усе навіны

Шчарбіцкі ўключаны ў заяўку «Урала» ў РПЛ, на сайце клуба профіля брамніка пакуль няма

23 ліпеня, 21:08

Беларускі галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі уключаны ў заяўку «Урала» на матчы чэмпіянату Расіі ў сезоне-2023/24. Пра гэта сведчыць сайт РПЛ.

Пры гэтым на сайце клуба профіль брамніка адсутнічае.

Раней паведамлялася, што футбаліст падпісаў кантракт з клубам на год.

Нагадаем, Шчарбіцкі апошні раз выходзіў на поле 21 жніўня 2022 года. Галкіпер прапусціў вялікую колькасць часу з-за траўмаў, а пасля трапіў у «чорны спіс» «Мінспорту», з фігурантамі якога было забаронена падпісваць кантракты ў рэжымнай Беларусі.