Усе навіны

«Інтэр» разглядаў магчымасць трансферу Дыбалы

26 ліпеня, 17:15

Генеральны дырэктар «Інтэра» Джузэпэ Маротта днямі звязваўся з агентам паўабаронцы «Ромы» Паўла Дыбалы, паведамляе Corriere della Sera. Прадстаўнік «нерадзуры» падчас размовы цікавіўся на які фінансавых умовах можа адбыцца трансфер, але ў выніку цікавасць не перарасла ў нешта канкрэтнае. Цяпер міланскі клуб сканцэнтруецца на форвардзе «Арсенала» Фаларыне Балогуне, які стаў асноўнай мэтай для ўзмацнення лініі нападу, запасны варыянт - Бэта з «Удынезэ». Нагадаем, у мінулым сезоне 29-гадовы аргенцінец вызначыўся 18 галамі і 8 дзейснымі перадачамі ў 38 матчах (2 502 хвіліны).