Усе навіны

У «Нёмана» найлепшы паказчык сярод беларускіх клубаў па ачках у табліцы каэфіцыентаў УЕФА з 2020 года

26 ліпеня, 23:25
1

Сёння «Нёман» абыграў «Бальцан» (2:0) у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый.

Дзякуючы гэтай перамозе, гродзенцы ўжо набралі 2,5 бала ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА і сталі найлепшай камандай па гэтым паказчыку з 2020 года.

Апошняй камандай якой удавалася набраць больш ачкоў было брэсцкае «Дынама». У 2020-м брэстаўчане прынеслі ў скарбонку Беларусі 4 балы.