Усе навіны

Арсеній Канцадайлаў: «Адэкватныя маладыя футбалісты з ЧБ з'язджалі б у любы еўрапейскі чэмпіянат, але, напэўна, прапаноў не так шмат»

29 ліпеня, 12:55
1

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Арсеній Канцадайлаў распавёў пра ўзровень цікавасці да футбалістаў з чэмпіянату Беларусі з боку еўрапейскіх каманд.

«Мне здаецца, гэта крыху памылка, таму што няма большай колькасці прапаноў з Захаду. Я думаю, што ўсе адэкватныя футбалісты маладыя пры першай магчымасці з'язджалі б на добры еўрапейскі ўзровень. Нават не на добры, на любы еўрапейскі ўзровень, бо там ёсць далягляды, ёсць развіццё. Мусіць, не так шмат прапаноў, раз ніхто не зʼяжджае.

У мяне былі прапановы на фоне толькі такіх размоваў, магчыма, туды, магчыма, туды. Канкрэтыкі ніякай ніколі не было», – сказаў Канцадайлаў.