Усе навіны

Аляксандр Гутар: «Спадзяюся, мы з Драгуном станем для футбалістаў прыкладамі, што не трэба баяцца выказваць сваё меркаванне»

2 жніўня, 16:15
1

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар выказаў надзею на тое, што ягоная пакаяная прэс-канферэнцыя стане прыкладам для астатніх футбалістаў.

– Правесці прэс-канферэнцыю – выключна мая ініцыятыва. Маё рашэнне ніяк не звязана з заявамі Стаса [Драгуна], хаця, вядома, я азнаёміўся з імі. Цалкам згодзен з яго думкамі.

– Чаму вы [з Драгуном] столькі часу маўчалі і не выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю?

– Напэўна, трэба быў час, каб прыйсці да гэтага моманту. Спадзяюся, што мы з Драгуном станем прыкладамі для нашых футбалістаў па многіх параметрах. У тым ліку і ў гэтым: не трэба баяцца выказваць сваё меркаванне, – сказаў Гутар.