Усе навіны

Мбапэ, Нэймар і Вераці не патрапілі ў заяўку «ПСЖ» на стартавы тур Лігі 1

12 жніўня, 14:24

«ПСЖ» апублікаваў заяўку на матчы 1-га тура чэмпіянату Францыі супраць «Лар'яна».

У ёй няма Кіліяна Мбапэ, Неймара і Марка Вераці. Кожны з іх можа пакінуць сталіцу Францыі. Па чутках, «ПСЖ» нават мае намер забараніць Мбапэ наведваць «Парк дэ Прэнс».

Затое ў заяўку трапілі 8 навічкоў, якія далучыліся да каманды гэтым летам – Мануэль Угартэ, Гансалу Рамуш, Марка Асэнсіа, Лі Кан Ін, Люка Эрнандэс, Шэр Ндур, Мілан Шкрыняр і Арна Тэнас.

Хатні матч супраць «Лар'яна» адбудзецца сёння, 12 жніўня. Пачатак гульні а 22.00.