Усе навіны

Кайседа пяройдзе ў «Чэлсі» за 115 мільёнаў фунтаў, гэта новы брытанскі трансферны рэкорд

14 жніўня, 11:50

Паўабаронца «Брайтана» Майсес Кайседа стане гульцом «Чэлсі», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана ў сваім твітэры.

Указана, што «Чэлсі» заплаціць за гульца 115 мільёнаў фунтаў. Гэта новы брытанскі рэкорд па памеры адступных.

Кантракт будзе разлічаны да 2031 года з опцыяй падаўжэння да 2032 года. Таксама ўжо запланаваны медагляд.

21-гадовы Кайседа ў мінулай кампаніі забіў 1 мяч і аддаў 1 асіст у 45 матчах.

Раней яго хацеў падпісаць «Ліверпуль», але гулец адмовіў яму на карысць «Чэлсі».