Усе навіны

Кайседа атрымаў дазвол ад Дзолы ўзяць 25-ы нумар у «Чэлсі»

16 жніўня, 22:13

Навічок «Чэлсі» Майсес Кайседа будзе выступаць у складзе «арыстакратаў» пад 25-м нумарам.

Для гэтага эквадорац звязаўся з былым паўабаронцам каманды Джанфранкам Дзолам, апошнім, хто гуляў за лонданцаў пад 25-м нумарам.

«Прывітанне, Майсэс! Дзякуй за паведамленне. Спадзяюся, ён даставіць табе столькі задавальнення, як і мне. Удачы!» – даў сваю згоду Дзола.

«Я так ганаруся, што апрану гэты нумар. Я размаўляў з Джанфранкам Дзолай і атрымаў яго ўхвалу.

Ведаю, як шмат значыць ягоны нумар. Я абраў яго, таму што гэта асаблівы нумар для мяне і маёй сям'і. Хачу пакінуць шмат успамінаў у «Чэлсі» са сваім нумарам на спіне», – падзяліўся эмоцыямі Кайседа.