Усе навіны

«Брайтан» і «Вест Хэм» цікавяцца Палмерам, які ацэньваецца ў больш за 30 млн фунтаў

18 жніўня, 09:14

«Брайтан» і «Вест Хэм» адны з некалькіх клубаў, якія цікавяцца паўабаронцам «Манчэстэр Сіці» Коўлам Палмерам, паведамляе Джэк Гоан.

«Гараджане» не збіраюцца адпускаць 21-гадовага ангельца ў арэнду і ацэньваюць яго ў больш за 30 мільёнаў фунтаў.

Нагадаем, Коўл з’яўляецца выхаванцам манчэстэрскага клуба. На яго рахунку 6 галоў і 2 дзейсныя перадачы ў 41 матчы за першую каманду.

Два дні таму ён быў прызнаны найлепшым гульцом матчу за Суперкубак УЕФА супраць «Севільі» (1:1 — асноўны час, 5:4 — па пенальці).

На 63-й хвіліне ён зраўняў лік, замкнуўшы галавой навясную перадачу ад Родры.

Коўл згуляў у кожным з трох першых матчаў «гараджан» у новым сезоне, але ўпершыню выйшаў у стартавым складзе ў Суперкубку УЕФА.