Усе навіны

Гурыновіч – пра гульцоў «Слуцку» з чорнага спісу «мінспорту»: «Астравух і Вялько не трэніруюцца з намі ўжо пару месяцаў»

8 верасня, 12:56
2

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч выказаўся пра былых гульцоў каманды Юрыя Астравуха і Яўгена Вялько, які трапілі ў «чорны спіс» рэжымнага мінспорту.

– Вялько і Астравух, якія прапусцілі папярэднюю частку чэмпіянату па вядомых прычынах, з камандай ужо не трэніруюцца?

– Гэта футбалісты, якія маглі б стаць для нас важнымі і забяспечыць канкурэнцыю на іх пазіцыях. Але там магчымасці для варыятыўнасці складу ў нас, на жаль, абмежаваныя. А хлопцы не трэніруюцца з намі ўжо пару месяцаў, – сказаў Гурыновіч.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

Адзначым, яшчэ адзін футбаліст «Слуцка» з чорнага спісу, варатар Ілля Бранавец, згуляў у расійскай аматарскай медыялізе за «Уралец».