Усе навіны

Федэрацыя футбола Іспаніі пацвердзіла адстаўку Рубіялеса

11 верасня, 14:17

Кіраўнік Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луіс Рубіялес падаў у адстаўку, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

Пасля заявы Рубіялеса Федэрацыя пачынае працэдуры, прадугледжаныя дзейным статутам у такім выпадку. Таксама ўказана, што ён сыходзіць і з пасады віцэ-прэзідэнта УЕФА.

Нагадаем, ФІФА часова адхіліла Рубіялеса ад пасады на 90 дзён. Луіс пацалаваў футбалістку зборнай Іспаніі Джэні Эрмаса на цырымоніі ўзнагароджання пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету. Пасля таго інцыдэнту ў Іспаніі выліўся гучны скандал.

УЕФА гэтага вырашыла не ўмешвацца ў справу Рубіялеса пасля таго, як генеральны сакратар Федэрацыі футбола Іспаніі Андрэу Кампс накіраваў ім ліст з просьбай абараніць Луіса.