Усе навіны

Нападаючы «Гомеля» Эфаге: «Мне складана размаўляць па-руску. Французскім валодае толькі лекар»

17 верасня, 16:18

Габонскі нападаючы «Гомеля» Родзі Эфаге падзяліўся меркаваннем аб адаптацыі ў Беларусі.

– Тут выдатная атмасфера, не адчуваю ніякіх праблем, за выключэннем адной – я не размаўляю па-руску і толькі цяпер стаў разумець асобныя выразы, футбольныя слоўцы.

Мне складана пачаць размаўляць на гэтай мове. Французскім валодае толькі наш лекар, Станіслаў Чайка, які вельмі мне дапамагае. Для мяне самым прыемным момантам было тое, як мяне сустрэлі ў Беларусі і па-сапраўднаму палюбiлі.

У вольны час я часта займаюся фізічнымі практыкаваннямі, працую над прэсам, выходжу на лёгкую прабежку ў горад, але за гэты час мяне могуць спыніць для таго, каб пабалбатаць і сфатаграфавацца, – сказаў Эфаге.