Усе навіны

Махачкалінскае «Дынама» Лісаковіча лідзіруе ў расійскім Д2 пасля 12 тураў

3 кастрычніка, 10:45

Махачкалінскае «Дынама» беларускага паўабаронцы Руслана Лісаковіча ўзначаліла турнірную табліцу расійскага Д2.

У 12-м туры чэмпіянату каманда Лісаковіча перамагла «Енісей» (1:0). Махачкалінскае «Дынама» выйшла на першае месца ў табліцы, апярэдзіўшы «Аланію», якая згуляла ўнічыю з «Сокалам» (0:0).

Махачкалінскі і ўладаўказскі клубы набралі па 24 ачкі, але «Дынама» размяшчаецца вышэй дзякуючы лепшай розніцы мячоў.