Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Кудравец – адзін з самых таленавітых брамнікаў Беларусі»

3 кастрычніка, 18:18

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пасля нічыёй з БАТЭ (1:1) выказаўся пра галкіпера супернікаў Андрэя Кудраўца.

– У брамніка такая прафесія, амплуа такое, што на іх усё рвецца. Калі яны прапускаюць, іх няма каму падстрахаваць. Таму часам у іх здараюцца горшыя матчы з-за ўзросту, з-за досведу.

Але тое, што, дапусцім, Кудравец – гэта адзін з самых таленавітых маладых брамнікаў у нас у краіне, тут нават няма пытанняў, – адзначыў Молаш.

У 19 сустрэчах ЧБ Кудравец прапусціў 19 мячоў і 5 матчаў згуляў усухую