Усе навіны

Нурымбет пра ЧБ: «Узровень вельмі нядрэнны. Складана, але даводзіцца падладжвацца»

5 кастрычніка, 11:38

Казахстанскі паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Абінур Нурымбет падзяліўся меркаваннем аб чэмпіянаце Беларусі.

– Вы апынуліся тут у жніўні. Чаму вырашылі пераехаць у Беларусь і перайсці ў каманду, якая змагаецца за выжыванне?

– Хацеў паспрабаваць сілы ў іншым чэмпіянаце. І каманда - добры варыянт, добрая каманда. Гэта цудоўная магчымасць паказаць сябе ў вышэйшай лігі ў Беларусі.

– Як вам узровень нашага футбола?

– Узровень вельмі нават нядрэнны. Фізічна трэба змагацца за кожны мяч. Складана, але даводзіцца падладжвацца, быццам усё атрымліваецца. Моцна дапамагаюць і трэнеры. Для мяне важна, што ёсьць магчымасьць расці. Усе прынялі вельмі цёпла, адчуваю сябе тут як дома.

– А якія думкі на наступны сезон? Застанецеся ў клубе?

– Хачу застацца, паказаць сябе ў вышэйшай лізе. Хацеў бы змагацца з камандай за медалі, а потым і выступаць у Еўракубках. Нават калі гэта будзе першая ліга, то будзе час усё абдумаць. Ды і прапаноў пакуль няма.

– У нас выпадкова не вучыцеся ва ўніверсітэце?

– Я зараз студэнт, але вучуся дома, у Казахстане. На аддзяленні спорту і турызму. Там я ўсё вырашыў, каб гуляць і не адцягвацца на вучобу. На сесію будуць адпускаць падчас паўзаў, – сказаў Нурымбет.