Усе навіны

Кавалевіч стаў першым трэнерам ЧБ, пад кіраўніцтвам якога два гульцы правялі 200+ матчаў

10 кастрычніка, 18:03

Для паўабаронцы «Нёмана» Андрэя Якімава матч 24-га тура вышэйшай лігі супраць «Белшыны» стаў двухсотым матчам пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча.

На гэты момант яшчэ адзін паўабаронца «Нёмана» Валерый Жукоўскі правёў пры Ігару Кавалевічу больш за 200 матчаў, а менавіта 245.

Акрамя гэтых выпадкаў толькі 3 тандэмы «трэнер – футбаліст» дасягалі гэтай мяжы: Валерый Стральцоў – Яўген Капаў – 260 сумесных гульняў, Юрый Пунтус – Алег Страхановіч – 217 і Міхаіл Бас – Сяргей Цеплякоў – 200.