Усе навіны

Жонка Лісаковіча: «Інфармацыя пра бойку Руслана ў Партугаліі – няпраўда. З Лісам усё добра»

18 кастрычніка, 13:05

Жонка Руслана Лісаковіча Ксенія пракаментавала інфармацыю Уладзіслава Татура пра адсутнасць мужа ў заяўцы на матчы маладзёжных зборных Беларусі і Харватыі ў кваліфікацыі да Еўра-2025.

«Гэта ўсё няпраўда і я шчыра не разумею, каму не дагадзіў Руслан, каб пісаць навіны ўзроўню «жоўтая прэса». З Лісам усё добра», – напісала Лісаковіч.