Усе навіны

Іван Біёнчык: «Ужо не першы матч добра пачынаем, але ставім на паўзу»

22 кастрычніка, 10:39

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў паразу ў матчы з БАТЭ (0:2) у 25-м туры вышэйшай лігі.

– Пры той колькасці момантаў і магчымасцяў, якая ў нас была, думаю, што калі б мы забілі першымі, то і ініцыятыва была б у нас. А як далей склаўся б матч, цяжка сказаць. Улічваючы, што БАТЭ забіў, у іх бок вектар памяняўся. Застаецца толькі павіншаваць саперніка з перамогай.

– У першым тайме «Славія» перайграла БАТЭ. Што здарылася ў другім?

– Складана сказаць. Будзем разбірацца, глядзець, чаму такое робіцца. Такое не ў першым матчы здараецца. З «Іслаччу» таксама першы тайм быў добры, а потым матч на паўзу паставілі. Што гэта: псіхалогія ці функцыянал? Будзем глядзець, шукаць адказы. Гэтым не зусім задаволены.

Мы таксама чакалі іншага ад замен, за выключэннем Сазончыка. Чакалі больш дынамікі, страсці, агню. Гэтага, нажаль, не ўбачылі.

– Ці цісне на каманду цяжар адказнасці?

– У кожнага па-рознаму. Кагосьці гэта стымулюе, кагосьці скоўвае. Адназначнага адказу не будзе, – сказаў Біёнчык.