Усе навіны

Вячаслаў Дзяргачоў: «Мы БАТЭ, і павінны браць тры ачкі ў кожным матчы. Нават калі адзінаццаць чалавек зламаецца»

22 кастрычніка, 21:07
5

Брамнік БАТЭ Вячаслаў Дзяргачоў падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (2:0).

– Цяжкая гульня. Мусіць, душыла тое, што быў вельмі патрэбен вынік. Можа таму ў першым тайме занадта зваліліся на доўгія перадачы. Мабыць, дзесьці трэба было і прасцей згуляць, і выразней выконваць усталёўку трэнера, але як ёсць. А пасля перапынку Фартуна павярнулася да нас тварам.

– Прызнаемся сапраўды, убачыць цябе ў стартавым складзе было даволі нечакана. А што адчуваў сам?

– Калі трэнер кажа быць гатовым гуляць, то я заўсёды гатовы. Мая справа не чакаць нейкага шанцавання, а чакаць таго, што мне дадуць шанц – і я ім скарыстаюся. Спадзяюся, апраўдаў чаканні трэнерскага штаба.

– Раней ты гуляў у Кубку Беларусі і еўракубках, а вось у чэмпіянаце сёлета выйшаў першы раз. Ці адчуваецца розніца ў турнірах?

– Калі абстрагавацца ад выніку, табліцы, палёў, прагнозаў, надвор'я, то еўракубкі – гэта зусім іншы ўзровень. У Кубку Беларусі высокі напал: адзін матч – і можна выляцець. Хоць і зараз сустрэча была падобна кубкавай: альбо перамагаем, альбо губляем практычна ўсе шанцы. Таму і было больш дужання і характару, чым, скажам так, гульні ад галавы.

– Ціск на твае вароты было прыстойным, асабліва ў першым тайме. Як спраўляўся?

– Ну, не толькі ж я адзін! Абарона, сярэдняя лінія – уся каманда. У выніку разам і зладзіліся з ціскам. Так, яно было вялікім. Але гэта выпрабаванне, якое трэба было вытрымаць. Можа, дзякуючы гэтаму мы потым у другім тайме і забілі, і выйгралі.

– Быў як мінімум адзін эпізод, калі ты выручыў пасля ўдару ў дзявятку на 33-й хвіліне.

– Ведаеце, як многія кажуць? А навошта яшчэ я там стаю? Не зусім і ў дзявятку ляцела, але пашанцавала, што мне хапіла чырка. Балазе, як ужо казаў, не адзін я спраўляўся. Хлопцы дапамагалі – той жа Даніла Нячаеў з лініі мяч выносіў, Саша Мартынаў выбіваў. Хаця выдзяляць кагосьці не бачу сэнсу. Усе і змагаліся на характары, і своечасова сустракалі сапернікаў пры падачах.

– Да выезду ў Мазыр быў вельмі няўдалы адрэзак у чэмпіянаце. Наколькі гэта перамога дапаможа ў эмацыйным плане?

– Мы БАТЭ, і павінны браць тры ачкі ў кожным матчы. Незалежна ні ад надвор'я, ні ад складу – ні ад чаго. Нават калі адзінаццаць чалавек зламаецца, павінны выйсці іншыя адзінаццаць і здабыць рэзультат любым спосабам. Зразумела, гэтая серыя крыху ўціскала, але мы неяк спрабавалі па магчымасці абстрагавацца ад яе, ісці ад матчу да матчу. У нас і з «Іслаччу» была добрая гульня – проста дзесьці адкрыта не шанцавала. А вось сёння крыху пашанцавала. Спадзяюся, далей зробім высновы, будзем яшчэ больш працаваць і дасягаць выніку - таго, які на дадзены момант максімальны.

– І што на дадзены момант ты лічыш максімальным?

– Па табліцы матэматычныя шанцы не разлічваў. Але так разумею, нам застаецца змагацца за трэцяе месца. І калі цяпер гэта максімальны вынік – значыць, на яго і трэба нацэльвацца, – сказаў Дзяргачоў.