Усе навіны

Юрый Панця: «Хочацца застацца ў «Нёмане». Не разглядаю ніякія прапановы»

6 лістапада, 22:53

Абаронца «Нёмана» Юрый Панця пракаментаваў карэспандэнту зыход матчу са «Славіяй» (2:0).

– Здабылі тры ачкі, гэта самае галоўнае. Эмоцыі пасля матчу толькі самыя станоўчыя. Атрымалася добрая гульня з цікавым арганізаваным супернікам, таму мы вельмі рады перамозе.

– Чэмпіянат ужо блізкі да сваёй фінішнай прамой. Можа быць, ты ўжо складаў планы на бліжэйшы трансфернае акно з нагоды таго, ці застанешся гуляць у «Нёмане» ці ўсё ж такі разгледзіш прапановы ад іншых клубаў?

– Вядома, хочацца застацца ў Гродне. Не разглядаю ніякія прапановы. Хачу дасягнуць з «Нёманам» яшчэ большых вышынь.

– Спачатку ты аддаў галявы пас на Ягора Зубовіча, а крыху пазней забіў і сам. Нячасты выпадак, калі абаронца адрозніваецца такой выніковасцю. Можа быць, ты быў больш настроены на вароты суперніка чым у іншых матчах, улічваючы тое, што гуляў супраць былога клуба?

– Нічога прынцыповага не было. Калі бачыў свабодныя зоны, то падключаўся да нападаў, так і забіў свой гол. А галявы пас атрымаўся са стандарту, якія я заўсёды выконваю.

– Літаральна пару дзён таму галоўны канкурэнт па табліцы мінскае «Дынама» прайграў БАТЭ. Як лічыш, ці дадало гэта больш шанцаў «Нёману» ў барацьбе за чэмпіёнства?

– Не сказаў бы, што гэта нейкім чынам паўплывала на нас. Не вельмі важна тое, як згуляў супернік. У любым выпадку наша задача – перамагчы ў кожным матчы. А як далей складзецца, так і будзе.

– Пасля фінальнага свістка ты падышоў да трыбун і падзякаваў заўзятарам. Было відаць, быццам ты папрасіў прабачэння за гол у браму мазырчукоў.

– Забіўшы гол, я адразу ж на эмоцыях парадаваўся, а потым палічыў, што паступіў не зусім прыгожа ў адносінах да заўзятараў «Славіі». Потым пасля гульні падышоў да трыбунаў і папрасіў прабачэння. Мазыр для мяне вельмі прыемны горад, менавіта тут я дэбютаваў у вышэйшай лізе, таму мне заўсёды падабаецца тут гуляць і знаходзіцца на гэтым стадыёне, – сказаў Панця.