Усе навіны

Фанаты «Мілана» пабіліся з заўзятарамi «ПСЖ». Адзін чалавек шпіталізаваны з двума нажавымі раненнямі, двое паліцыянтаў пацярпелі

7 лістапада, 13:38

Фанаты «Мілана» і «ПСЖ» пабіліся перад матчам Лігі чэмпіёнаў.

Пасля паўночы каля 50 фанатаў «Мілана» прыйшлі ў раён, дзе размяшчаліся заўзятары «ПСЖ». Паміж імі адбылося сутыкненне, якое запатрабавала ўмяшанні паліцыі.

Двое паліцыянтаў былі параненыя: першы атрымаў удар тупым прадметам у нагу, атрымаўшы ірваную рану, у той час як другі быў уражаны іншым прадметам, атрымаўшы рану вусны. Вінаваты ў другім інцыдэнце быў апазнаны і арыштаваны.

34-гадовы заўзятар «ПСЖ» атрымаў два нажавыя раненні ў нагу і быў дастаўлены ў цяжкім стане ў шпіталь. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Прыкладна праз гадзіну пасля першага здарэння 15 фанатаў «ПСЖ» пабіліся з 10 людзьмі. Паліцыя спыніла беспарадкі.

У 2 гадзіны ночы ў паліцыю зьвярнуўся мужчына з ірванай ранай на галаве – ён паведаміў, што яго ўдарылі некалькімі гадзінамі раней. Заўзятара парыжскай каманды даставілі ў лякарню.

Каманды сустрэнуцца ў 5-м туры групавога этапа Лігічэмпіёнаў. Матч пройдзе ў Мілане сёння і пачнецца а 23:00 гадзiне.