Усе навіны

Брамнік «Нафтана» Даўгяла правядзе развітальны матч у гульні з БАТЭ

10 лістапада, 16:35

12 лістапада «Нафтан» правядзе матч 28-га тура чэмпіянату Беларусі супраць БАТЭ. Гульня стане апошняй у сезоне дома, а таксама развітальнай для 38-гадовага галкіпера Ігара Даўгялы.

За сваю кар'еру футбаліст выступаў за «Гарадзею», «Дняпро», «Полацк» ды іншыя.

У цяперашнім сезоне Даўгяла, які ўваходзіць у трэнерскі штаб навапалачан, у матчах за асноўную каманду ўдзелу не прымаў.