Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Ох ужо гэта развіццё футбола: у чэмпіянаце дублёраў за «Нафтан» на пазіцыі форварда згуляў 38-гадовы брамнік Даўгяла

Ох ужо гэта развіццё футбола: у чэмпіянаце дублёраў за «Нафтан» на пазіцыі форварда згуляў 38-гадовы брамнік Даўгяла

Ну а чаму б і не?

Аўтар — Alex Zagorski
17 верасня, 16:25
Ох ужо гэта развіццё футбола: у чэмпіянаце дублёраў за «Нафтан» на пазіцыі форварда згуляў 38-гадовы брамнік Даўгяла

Услед за вышэйшалігаўскім супрацьстаяннем брэсцкага «Дынама» і «Нафтана» (2:2) 17 верасня прайшоў матч паміж дублямі клубаў. Гульня завяршылася буйной перамогай берасцейцаў (5:0), а яшчэ запомнілася тым, што напрыканцы асноўнага часу на поле на пазіцыю форварда выйшаў 38-гадовы гуляючый трэнер «паўночнікаў» Ігар Даўгяла, які ў прафейсійнай кар'еры быў брамнікам.

Даўгялу можна лічыць футбольнай легендай Віцебшчыны, 16 гадоў ён правёў у розных клубах рэгіёна – «Лакаматыў», «Мясакамбінат», «Полацк» і «Нафтан». З навапалачанамі ў брамніка, напэўна, выйшаў самы экстраардынарны перыяд кар'еры – ад перамогі ў Кубку Беларусі-2012 і еўракубкавай кампаніі да продажу буцаў у 2016-м праз недахоп грошай.

У 2017-м Даўгяла пакінуў бядуючы «Нафтан», наступныя чатыры гады ён правёў у «Дняпры» і «Гарадзеі». Калі апошняя адышла ў Лету, кіпер у студзені 2021-га вярнуўся ў Наваполацк і ў мінулым годзе дапамог «Нафтану» вярнуцца ў вышэйшую лігу (17 прапушчаных мячоў у 22-х матчах Д2).

У бягучым сезоне вышэйшай лігі Даўгяла з'яўляецца бэкапам расіяніна Аляксея Казлова – ён ні разу не з'явіўся на поле ў складзе асноўнай каманды. Тым не менш, варта адзначыць, што сённяшняя змена пазіцыі ў матчы дублёраў не першая ў кар'еры брамніка. У 2007-м годзе Ігар Даўгяла выйшаў нападаючым у складзе першалігаўскага «Полацка» і нават адзначыўся голам, які прынёс клубу першую перамогу ў тым сезоне.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты