Усе навіны

Нападаючы «Энергетыка-БДУ» Нурымбет адзначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі ў 5 матчах запар

14 лістапада, 12:19

18-гадовы казахстанскі нападаючы «Энергетыка-БДУ» Абінур Нурымбет у пяці апошніх матчах вышэйшай лігі, на якія ён быў заяўлены, адзначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі.

Ён забіў гол брэсцкаму «Дынама», а таксама аддаваў галявыя перадачы ў матчах супраць БАТЭ, «Смаргоні», «Белшыны» і «Тарпеда-БелАЗ».

Усяго ў сезоне-2023 Нурымбет адзначыўся двума галамі і чатырма галявымі перадачамі.