Усе навіны

Карла Анчалоці: «Белінгем – падарунак для футбола»

30 лістапада, 22:15

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў перамогу над «Напалі» (4:2).

«З дня ў дзень Джуд здзіўляе нас. У кожным матчы. Можа, і не толькі нас. Магчыма, увогуле ўвесь свет. Белінгем – гэта падарунак для футбола ў цэлым, а не толькі для дадзенага клуба. Свет рады ўбачыць таленавітага хлопца з такім патэнцыялам, перспектывай. Спадзяюся, ён будзе заставацца такім, які ён ёсць.

Ён вельмі добрае адаптаваўся ў нашым складзе. Ён сапраўдны прафесіянал, ён адпрацоўвае, цудоўна з усімі ладзіць. Яму трэба паляпшаць сваю іспанскую, але, як я заўсёды кажу, ніхто не ідэальны.

Гульня была напружанай, сапраўднае суперніцтва з высакакласным апанентам. Мы добра кантралявалі мяч, не дзейнічалі паспешліва. Мы даволі добра згулялі. Мяркую, што, магчыма, мы маглі б лепш дзейнічаць у абароне, больш арганізавана. І пры гэтым праяўляць больш абарончай агрэсіі.

Якраз тады, калі ўжо здавалася, што ў нас не застанецца сілаў перамагаць, мы выдалі прама супрацьлеглы гэтаму вынік і атрымалі пяць перамог з пяці магчымых», – сказаў Анчалоці.