Усе навіны

Аляксандр Ксенафонтаў: «За вынікамі іншых матчаў мы не сачылі, але ў канцы другога нехта сказаў, што мы з бронзай»

3 снежня, 17:27

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксандр Ксенафонтаў пракаментаваў барацьбу за бронзавыя медалі ў апошнім туры.

– Ваш каментар па матчы. Задаволеныя вынікам?

– Не сказаў бы, што задаволены, бо мы прайгралі. Атрымалі ўдар ужо на першых хвілінах. Дзесьці, напэўна, псіхалогія згуляла, таму што мы не пачалі камбінаваць і трымаць мяч у чужых варот. Трэніраваліся мы, у цэлым, як і заўсёды. Нічога асаблівага ў падрыхтоўцы да матчу не было.

– Перад матчам стараліся не думаць пра бронзу? Галоўнай мэтай была перамога?

– Так, пра бронзу ніхто не думаў. Усе былі нацэлены на перамогу ў гэтай гульні і, ведаеце, проста разумелі тое, што ўсё будзе залежаць ад гэтай гульні. Любы станоўчы вынік нас задавальняў. Крыўдна, што мы прайгралі.

– Але выніковы вынік вас не засмуціў? Супернікі ж не змаглі скарыстацца вашай асечкай.

– За вынікамі іншых матчаў мы не сачылі, але ў канцы другога тайма на лаўцы хтосьці сказаў, што ўсё нармальна і мы з бронзай, – сказаў Ксенафонтаў.