Усе навіны

Жукоўскі аб трапленні ў «чорны спіс» «мінспорту»: «Успрымаў па-свойму. Але не хачу пра гэта казаць»

7 снежня, 13:15

Экс-гулец «Нёмана» Валерый Жукоўскі падзяліўся меркаваннем аб трапленні ў «чорны спіс» «мінспорту».

– Без вас «Нёман» узяў срэбра чэмпіянату Беларусі. Шкадуеце, што не сталі часткай гэтага дасягнення?

– Ха, я сваё выйграў раней. Усё, што ні робіцца, – да найлепшага. Насамрэч не шкадую і толькі рады за каманду, трэнерскі штаб, усіх датычных. Калі я там быў, нічога не выйгравалі, а зараз змаглі. Значыць, усё зрабілі правільна.

– 3араз сур'ёзнае пытанне: як успрынялі сітуацыю ў пачатку сезона, калі не маглі гуляць за каманду па не залежных ад вас прычынах?

– Успрымаў па-свойму. Але не хачу пра гэта казаць, – сказаў Жукоўскі.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.