Усе навіны

Дыскваліфікаваны Юрэвіч можа стаць выкладчыкам кафедры футбола і хакея ў БДУФК

9 снежня, 09:24

Як стала вядома «Трыбуне» беларускі спецыяліст Анатоль Юрэвіч, які па «справе «Шахцёра» атрымаў пяцігадовую дыскваліфікацыю, можа стаць выкладчыкам кафедры футбола і хакея ва ўніверсітэце фізкультуры.

Адзначым, што дадзенае прызначэнне не будзе парушаць дыскваліфікацыю, бо БДУФК не ўваходзіць у структуру АБФФ.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.