Усе навіны

Валерый Ісаеў: « Заснавальнікі «Шахцёра» ў стане выплаціць любыя даўгі каманды»

13 снежня, 20:13

Агент Валерый Ісаеў пракаментаваў скандалы вакол «Шахцёра».

«Што зараз адбываецца «Шахцёрам», я не ведаю. Якія планы ў тых людзей, якія стаяць ля руля гэтай каманды? Мы ж бачым, што яны нікому не гавораць што адбываецца, што будзе адбывацца.

Ужо нават казаць не трэба чаму здзейснены памылкі, мы казалі пра гэта. Хоць бы скажыце, што здзейснілі памылкі, прабачце. Я думаю заўзятарам гэта патрэбна.

Мне ўнутры хацелася б, каб гэтая брудная гісторыя з Cалігорскам яна знікла разам з камандай, каб там з'явілася новая каманда. Яе можна назваць па-рознаму.

Былі ж інсайды, што ў клуба ёсць значныя даўгі. Які сэнс выплачваць гэтыя даўгі, калі можна згуляць новай камандай? Яна ў іх была ў другой лізе і быў жа там «Партызан», але па той інфармацыі, якую мы чытаем сувязі накшталт ніякай няма з «Шахцёрам». Кіраўніцтва горада не ўдзельнічае ў гэтым «Партызане»

Што будзе адбывацца з гэтай камандай, незразумела. Тое, што заснавальнікі гэтай каманды ў стане выплаціць любыя даўгі – гэта відавочна. У камбіната ёсць грошы. Я думаю, што, напэўна, гэта будзе вырашацца не адным чалавекам і ніхто, напэўна, не дасць магчымасць проста так запіць вадой цэлы рэгіён. Не ведаю, цяжка нават уявіць, што можа адбыцца», – сказаў Ісаеў.