Усе навіны

Марозаў – 51-ы ў спісе на Залатую буцу

19 снежня, 13:28

Апублікаваны спіс гульцоў-кандыдатаў на атрыманне Залатой буцы сезона 2023/24 па стане на 18 снежня.

У яго ўваходзяць футбалісты, якія адзначыліся найбольшай колькасцю галоў у еўрапейскіх чэмпіянатах. Для гульцоў топ-5 ліг колькасць забітых мячоў памнажаецца на 2. Для футбалістаў з ліг з 6-га па 21-е месца рэйтынгу УЕФА каэфіцыент роўны 1,5. У астатніх чэмпіянатах ён роўны 1.

Нападаючы мінскага «Дынама», лепшы бамбардзір вышэйшай лігі-2023, Уладзіслаў Марозаў займае 51-е месца ў спісе на Залатую буцу. За мінулы чэмпіянат ён забіў 16 мячоў.

Лідзіруе ў еўрапейскім рэйтынгу Хары Кейн. Англічанін забіў за «Баварыю» 20 мячоў у 14 матчах.